Суд адмяніў дэпартацыю з Расеі беларуса Ігара Шчукі, які падпаліў помнік Ельцыну


Свярдлоўскі абласны суд адмяніў пастанову Верх-Ісецкага раённага суду Екацярынбургу аб дэпартацыі беларуса Ігара Шчукі ў сувязі з адсутнасцю ў яго дзеяннях складу адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага ч. 1.1 арт. 18.8 КаАП РФ (парушэнне замежным грамадзянінам правілаў уезду або рэжыму знаходжання ў Расейскай Федэрацыі).

«Вытворчасць па справе спыненая», – паведамляюць у судзе.

Пытанне аб дэпартацыі паўстала пасля таго, як нацыянал-бальшавік Ігар Шчуку 7 лістапада спрабаваў спаліць помнік Барысу Ельцыну ў Екацярынбургу. Яго спынілі ахоўнікі Ельцын Цэнтру, якія скруцілі хлопца і выклікалі паліцыю.

Стужка навінаў