Суд адхіліў грашовыя прэтэнзіі фірмы, што патрабавала кампенсацыі пасля сюжэту «Белсату»


Куды ідуць грошы, прызначаныя на кацельныя

Суд адмовіў «Белкацёлачыстцы» у кампенсацыі шкоды дзелавой рэпутацыі ад расследавання «Белсату».

Па выніках чатырохмесячнага разбіральніцтва быў вынесены наступны вырак:

  • суд цалкам адмовіў «Белкацёлачыстцы» у кампенсацыі ўдаванай шкоды дзелавой рэпутацыі. Кампанія хацела атрымаць больш за $ 3 тыс.
  • суд забавязаў «Белкацёлачыстку» практычна цалкам аплаціць паслугі адваката журналіста Станіслава Івашкевіча. У сваю чаргу Станіслаў Івашкевіч павінен аплаціць паслугі адваката «Белкацёлачысткі» часткова, і дзяржаўнае мыта за пазоў. Агулам сума кампенсацыі, якую «Белкацёлачыстка» павінна выплаціць Станіславу Івашкевічу, перавышае тую, якую журналіст павінен выплаціць «Белкацёлачыстцы»
  • суд забавязаў журналіста зняпраўдзіць тры цытаты з прыблізна пятнаццаці цытатаў, якія аспрэчвала «Белкацёлачыстка». Выключна тыя, дзе гучыць слова «карупцыя». Паводле беларускага заканадаўства, такое вызначэнне маюць права выносіць толькі праваахоўныя органы. Пазоў «Белкацёлачысткі» аб зняпраўджванні ўсіх астатніх цытатаў суд не задаволіў. У прыватнасці, аб тым, што ачыстку катлоў і рэзервуараў у «Белэнерга» манапалізавала прыватная фірма, звязаная роднаснымі сувязямі з кіраўнікамі некаторых падраздзелаў канцэрну. Таксама аб тым, што тэндары маніпулююцца на карысць фірмы, і тое, што фірма завышае кошты на свае паслугі ў разы, зарабляючы, такім чынам, мільёны долараў на год. Акрамя таго, сваім рашэннем суд не зняпраўдзіў і сцвярджэнне, што згаданая сітуацыя вакол «Белэнерга» наўпрост адбіваецца на тарыфах за электраэнергію і цяпло для насельніцтва.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары