Суд не задаволіў позву аб зняцці Зяленскага з выбараў


Позва Андрэя Хілько, які палічыў, што кандыдат на прэзідэнта Уладзімір Зяленскі парушыў заканадаўства, Шостым апеляцыйным судом Кіева адхілена.

Пазоўнік, назіральнік за выбарамі, адвакат Андрэй Хілько абгрунтоўваў, што кандыдат на прэзідэнцтва парушаў заканадаўства. А ў прыватнасці ён займаўся подкупам выбарнікаў, паколькі бясплатна распаўсюджваў запрашэнні на дэбаты з Пятром Парашэнкам на стадыёне Алімпійскі. Таму, на думку адваката, кандыдат павінен за гэта адказаць.

У сваю чаргу адвакат Зяленскага ў судзе на гэта адказаў, што насамрэч парушэнняў няма, а позва з’яўляецца толькі інфармацыйнай нагодай. Паводле абаронцы запрашэнні не з’яўляюцца камерцыйнай паслугай, або нейкай выгадай для кандыдата.

Прадстаўнік ЦВК Украіны ў судзе таксама сказаў, што падставаў для зняцця кандыдата камісія не бачыць.

Суд пасля разгляду довадаў бакоў прыняў рашэнне адхіліць позву Андрэя Хілько, паколькі, на думку суддзяў, парушэнняў у дзеяннях кандыдата не было. Распаўсюд квіткоў на публічныя дэбаты не зʼяўляецца подкупаў, а зʼяўляецца ацэначным меркаваннем пазоўніка.

Андрэй Хілько накіраваў у суд ужо некалькі позваў, дзе патрабаваў ануляваць Уладзіміру Зяленскаму рэгістрацыю ў якасці кандыдата. Але ранейшыя яго позвы суд адхіляў.

Hавiны
Украінскі адвакат накіраваў у суд позву аб адхіленні Зяленскага ад выбараў
2019.04.20 20:54

СК belsat.eu

Стужка навінаў