Суд адхіліў пазоў беспрацоўнай хатняй гаспадыні да «дармаедаўскай» камісіі


Гамяльчанка Марыя Тарасенка падала ў суд на дзяржаву за тое, што яе запісалі ў дармаеды.

Сёння суд Чыгуначнага раёну абвесціў пра адмову ў задавальненні грамадзянскага пазову да Камісіі ў спрыянні занятасці насельніцтва ды Камітэту працы, занятасці і сацыяльнай абароны аблвыканкаму.

Гэта быў першы працэс хатняй гаспадыні супраць дзяржавы. Марыя патрабуе кампенсацыі маральнай шкоды.

Грошы ў сям’і Тарасенкаў зарабляе муж. Жанчына займаецца хатняю гаспадаркай і на яе аформленая іхная кватэра, таму са студзеня як дармаедка яна мае падвышаны тарыф на гарачую ваду. А пры канцы года даражэйшае стане для яе і ацяпленне.

«Мы ведалі, што суд адмовіць у пазове. Але мы будзем ісці да канца, хочам давесці справу да Вяхроўнага суда, каб паказаць, што гэта не толькі праблема Марыі Тарасенкі, а ўсіх беларусаў. І вінаваты дэкрэт Лукашэнкі.

Мы яшчэ не хацелі выкарыстоўваць стан ейнага здароўя, але Марыя два гады перанесла цяжкую аперацыю на лёгкіх. Яна сябра РЭП, мы будзем рабіць усё, каб вызваліць яе ад несправядлівых аплатаў», – распавёў belsat.eu юрыст Леанід Судаленка.

Аб’ектыў
Жанчына падала ў суд на дзяржаву за тое, што яе запісалі ў «дармаеды»
2019.03.15 21:51

ДР belsat.eu

Стужка навінаў