Суд абавязаў Мінюст растлумачыць, чаму пазбавілі ліцэнзіі адваката Аляксандра Пыльчанку


Абаронца Марыі Калеснікавай і Віктара Бабарыкі, адвакат Аляксандр Пыльчанка абскарджвае рашэнне Мінюста аб спыненні дзеяння яго ліцэнзіі на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці. Яго скаргу пачалі разглядаць 16 лістапада, асноўнае паседжанне па разглядзе скаргі адбудзецца 23 снежня, паведамляе «Вясна».

Адвакат Аляксандр Пыльчанка.
Фота: Беларуская калегія адвакатаў

Адвакат Аляксандр Пыльчанка лічыць, што рашэнне Міністэрства юстыцыі аб спыненні ягонай ліцэнзіі адваката неабгрунтаванае і адвольнае.

Кваліфікацыйная камісія па пытаннях адвакацкай дзейнасці палічыла, што Пыльчанка ў інтэрв’ю TUT.BY выказаў словы, якія «зʼяўляюцца некампетэнтнымі, уводзяць грамадскасць у зман адносна паўнамоцтваў дзяржаўных органаў і фактычна заклікаюць да супрацьпраўных дзеянняў». У сувязі з гэтым чыноўнікі палічылі, што Пыльчанка дыскрэдытуе званне адваката і адвакатуру.

Hавiны
Адваката Бабарыкі і Калеснікавай пазбавілі ліцэнзіі
2020.10.15 16:35

 

Суд прыняў заўвагі і довады кожнага з бакоў і абавязаў Мінюст да дзясятага снежня прынесці пісьмовыя тлумачэнні з абгрунтаваннем рашэння, якое абскарджвае Пыльчанка. Асноўнае пасяджэнне разгляду скаргі адбудзецца 23 снежня.

Віктар Бабарыка і Марыя Калеснікава, чые інтарэсы прадстаўляў Пыльчанка, цяпер за кратамі.

Марыі Калеснікавай інкрымінуюць ч. 3 арт. 361 КК Беларусі (заклікі да дзеянняў, накіраваных на шкоду вонкавай бяспекі Рэспублікі Беларусь, яе суверэнітэту, тэрытарыяльнай недатыкальнасці, нацыянальнай бяспекі і абароназдольнасці.

Экс-кіраўніка «Белгазпрамбанку» Віктара Бабарыку вінавацяць у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 430 і ч. 2 арт. 235 КК Рэспублікі Беларусь па фактах атрымання хабараў арганізаванай групай у асабліва буйным памеры, а таксама легалізацыі («адмыванні») сродкаў, атрыманых злачынным шляхам у асабліва буйным памеры адпаведна.

Размова
Колькі сядзець Бабарыку і Калеснікавай?
2020.10.22 22:20

СК belsat.eu

Напішы журналісту ліст

Тры беларускія журналісткі ўтрымліваюцца цяпер за кратамі і маюць абвінавачванні паводле крымінальных артыкулаў: Кацярына Андрэева(«Белсат»), Дарʼя Чульцова («Белсат»), Кацярына Барысевіч (TUT.BY).

Адным з моцных спосабаў падтрымаць дзеўчын можа стаць ваш ліст да іх.

Куды пісаць:

Кацярына Андрэева (Бахвалава): 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Дарʼя Чульцова: 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Кацярына Барысевіч: СІЗА № 1, 220030 г. Менск, вул. Валадарскага, д. 2.

Не забудзьцеся ўкласці ў ліст пусты канверт, каб дзеўчыны маглі вам адказаць. Дзякуем за вашую неабыякавасць!

Стужка навінаў