Сучасны мастацкі тэатр абвясціў пра часовае закрыццё


Яму адмаўляюць у паказах.

Прадстаўнікі Сучаснага мастацкага тэатра напісалі, што без гастрольнага пасведчання на кожны спектакль не могуць яго паказваць, а «гастролькі» ім не падпісваюць ужо два месяцы.

«Мы ўжо падавалі пяць разоў на дазволы, але знаходзіцца прычына на адмову. У выніку ў лістападзе мы паказалі адзін спектакль з сямі заяўленых дзён. На снежань адказу няма, хоць адміністратар удакладняе кожную раніцу і да канца працоўнага дня», – тлумачаць у СМТ.

Тэатр існуе 15 гадоў без дзяржаўнай падтрымкі. Ён ставіў свае спектаклі на Малой сцэне канцэртнай залы «Менск».

Адзін з акцёраў тэатра Дзяніс Дудзінскі. Фота СМТ

Да сваіх гледачоў артысты звярнуліся з просьбай:

«Усе гэтыя гады мы выжывалі толькі за кошт сваёй дзейнасці, гэта значыць за кошт сваіх гледачоў і набытых імі квіткоў. На час наша дзейнасць спыняецца па не залежных ад нас прычынах. Мы спадзяемся, што знойдуцца разумныя людзі і змогуць патлумачыць, за што і чаму нам забараняюць працаваць. Ці хутка мы вернемся і калі пачнём паказваць спектаклі?».

Прадстаўнікі тэатра таксама звярнуліся да гледачоў з просьбай не вяртаць білеты на спектаклі, калі гэта магчыма, а адкласці візіт у тэатр да аднаўлення паказаў. Усе квіткі будуць сапраўдныя на спектаклі да снежня 2021 года.

Нагадаем, адзін з вядучых актораў тэатра Дзяніс Дудзінскі пасля падтрымкі мірных пратэстаў адбываў арышт на Акрэсціна. Сам тэатр пасля гэтага сталі выжываць з КЗ «Менск».

ІК, belsat.eu

Trzem dz

 

Стужка навінаў