Субота прыйшла – бензін падаражэў. Зноў на 1 капейку


У Беларусі з 5 траўня раздробныя цэны на АЗС чарговы раз павялічваюцца на 1 капейку. Пра гэта паведамілі ў канцэрне «Белнафтахім».

Гэтак, кошт аднаго літру бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 руб. 54 кап., АІ-95-К5-Еўра ды дызельнага паліва – 1 руб. 65 кап., АІ-98-К5-Еўра – 1 руб. 86 кап.

«Белнафтахім» думае, што рабіць з наступствамі няякаснай нафты з Расеі

У канцэрне адзначылі, што з пачатку 2019 года кошт расейскай нафты, якая пастаўляецца на беларускія НПЗ, вырас на 18,9 %, а раздробныя цэны на маторнае паліва – у сярэднім на 6,5 %.

Гэта ўжо 11-ае па ліку падаражэнне паліва сёлета.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары