Стывен Кінг прэзентуе чарговы раман


У аўторак, 30 кастрычніка выйдзе новая кніга пісьменніка Стывена Кінга. Раман атрымаў назву «Вышыня».

«У мяне тут кніга выходзіць. Спадзяюся, сябры, вы яе прачытаеце», – напісаў Кінг ў сваім Twitter.

«Вышыня» – адзін самых невялікіх раманаў пісьменніка, які складаецца з 144 старонак. Сюжэт пабудаваны вакол хваробы галоўнага героя Скота Кэры, які пражывае ў штаце Мэн Касл-Рок. Ён губляе вагу, але адначасова вонкава не мяняецца.

На фоне гэтага ён ваюе з суседкамі-лесбіянкамі, якія хочуць адкрыць у горадзе рэстаран, але ў амерыканскай правінцыі гэта складана зрабіць з-за прадузятасці і забабонаў.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў