Створаны караоке-версіі гімнаў БНР - «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» і «Пагоня»


Да 100-годдзя абвяшчэння БНР «Арт Сядзіба» і «Спеўны сход» прэзентаваў першыя ў гісторыі Беларусі аркестравыя фанаграмы і караоке-версіі гімна Беларускай Народнай Рэспублікі на словы Макара Краўцова «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» і патрыятычнага гімна на словы Максіма Багдановіча «Пагоня».

Аркестровыя фанаграмы падрыхтавалі беларускія музыкі Сяржук Доўгушаў і Аляксандар Ясінскі. Аўтар ідэі і падрыхтоўкі – кіраўнік «Спеўнага сходу» Сяржук Доўгушаў. Аўтарскія аранжыроўкі і запіс зроблены ў Празе кампазітарам і музыкам Аляксандрам Ясінскім. Аўтар караоке-версій – Зміцер Вайноўскі.

ІІ, belsat.eu, паводле symbal.by

Стужка навінаў