Стваральнікі сусветна вядомай сеткавай гульні «Battlefield 4» зашыфравалі ключ на беларускай мове


Расследаванне таго, як знайсці беларускамоўнае пасланне-«пісанку» (разнавіднасць сакрэту, які пакідаюць стваральнікі ў гульні, фільме або праграмным забеспячэнні), выклаў на «YouTube» амерыканскі геймер пад нікам jackfrags.

У відэа гулец праходзіць кавалак квэсту і ўсё дэталёва апісвае. Ён заўважыў амаль нябачны контур чэрапу на адным з драўляных слупоў. Калі доўга прастаяць каля кітайскай лямпы, яна пачне мігаць і перадаваць ключ на беларускай мове. Паведамленне не проста беларускамоўнае – яно зашыфраванае азбукай Морзэ. Змест расшыфраванага ключа: «Ты сумаваў па мне? Поспехаў».

Карыстальнікі reddit.com задаюцца пытаннем, ці магчыма самастойна расшыфраваць пасланне, напісанае на мове, «на якой размаўляюць тры мільёны чалавек», і дапускаюць, што распрацоўнікі маглі свядома адкрыць інфармацыю ў інтэрнэце.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў