Стваральнік лагатыпу «Дынама-Менск» назваў Лукашэнку губернатарам беларускай вобласці


Міхаіл Анціпін.
Фота: hockey.by

Кіраўнік расейскай дызайн-студыі «Quberten» Міхаіл Анціпін, які сёлета распрацаваў абноўленую эмблему беларускага клубу, паставіў пад сумнеў незалежнасць Беларусі.

Адпаведную заяву дызайнер зрабіў у сваім акаўнце ў «Тўітэры».

«Губернатар беларускай вобласці проста прыгажунчык – выдатная ідэя», – пракаментаваў Міхаіл Анціпін ідэю Аляксандра Лукашэнкі правесці Алміпіяду сумесна з Расеяй ці Украінай.

Hавiны
Лукашэнка гатовы правесці ў Беларусі Алімпіяду
2019.09.06 15:34

Напачатку верасня Міхаіл Анціпін прадстаўляў абноўлены лагатып, форму і клубныя колеры хакейнага клубу «Дынама-Менск». Пры гэтым клубную эмблему з выявай зубра ён назваў анахранізмам, а замест яго студыя прапанавала ўвесці літару «Д».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў