Стваральнік чырвона-зялёнага сцяга маляваў партрэт Гітлера, а бел-чырвона-белага – ратаваў габрэйскіх дзяцей


Менск, Беларусь. 22 лістапада 2020 году.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат

Аўтар прататыпу афіцыйнага беларускага сцяга супрацоўнічаў з нямецкімі акупантамі. Чаго не скажаш пра аўтара бел-чырвона-белага сцяга.

Беларускі жывапісец Мікалай Гусеў стварыў сцяг БССР узору 1951 года. Ягонай мадыфікацыяй з’яўляецца цяперашні афіцыйны сцяг Беларусі.

Але падчас нямецкай акупацыі, каб уратаваць сваю сям’ю, ён супрацоўнічаў з акупацыйнай адміністрацыяй, таксама пісаў партрэты нямецкіх афіцэраў. Сярод прац гэтага часу – вялікі партрэт Гітлера да першамайскіх святаў 1943 года. Пасля вайны ён быў асуджаны за супрацу і чатыры гады адбываў пакаранне, узгадвалі ў сваіх успамінах мастакі Валянцін Тарас і Яўген Ціхановіч.

Разам з тым, варта дадаць таксама, што Мікалай Гусеў таксама хаваў ваеннапалонных і дапамагаў сем’ям у гета.

Між тым Клаудзій Дуж-Душэўскі, які ў 1917 годзе распрацаваў дызайн бел-чырвона-белага сцяга, наадварот, падчас нямецкай акупацыі адмовіўся ад супрацы з нацыстамі.

У жніўні 1943 года ён быў арыштаваны нямецкімі ўладамі разам з жонкай за ўкрыццё габрэяў і адпраўлены ў канцэнтрацыйны лагер у Правянішках. З прыходам савецкіх войскаў зноў быў арыштаваны ў 1946 і 1952 гадах ды асуджаны на 25 гадоў зняволення. У 1955 годзе яго вызвалілі.

МГ belsat.eu

Напішы журналісту ліст

Тры беларускія журналісткі ўтрымліваюцца цяпер за кратамі і маюць абвінавачванні паводле крымінальных артыкулаў: Кацярына Андрэева («Белсат»), Дарʼя Чульцова («Белсат»), Кацярына Барысевіч (TUT.BY).

Адным з моцных спосабаў падтрымаць дзеўчын можа стаць ваш ліст да іх.

Куды пісаць:

Кацярына Андрэева (Бахвалава): 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Дарʼя Чульцова: 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Кацярына Барысевіч: СІЗА № 1, 220030 г. Менск, вул. Валадарскага, д. 2.

Не забудзьцеся ўкласці ў ліст пусты канверт, каб дзеўчыны маглі вам адказаць. Дзякуем за вашую неабыякавасць!

Стужка навінаў