СТВ: «Беларусь – не гістэрычная паненка-падлетак, якая схавала твар пад маскай, а гордая рэспубліка-партызанка»


Аглядальнік дзяржаўнага тэлеканалу СТВ Рыгор Азаронак у эфіры праграмы «24 часа» назваў змаганне з COVID-19 «танцам каронабесія» і «хваляй інфармацыйнай пандэміі».

Сярод іншага, ён цытуе сакратара Савету бяспекі РФ Мікалая Патрушава пра тое, што ў ЗША нібыта размясціла «біялабараторыі» па ўсім свеце. «Трэба вымавіць словы, за якія сёння тут жжа абвесцяць вар’ятам: біялагагічная зброя».

Далей Рыгор Азаронак ухваляе кіраўніка Беларусі, называючы Лукашэнку «адзіным, хто захоўвае мужнасць, волю і характар».

«Прыйшоў час даказаць, што Беларусь – не гістэрычная паненка-падлетак, што схавала твар пад маскай, а гордая рэспубліка-партызанка. Наперадзе – юбілей Перамогі, сустрэнем яго годна. Гнём сваю лінію», – рэзюмуе Азаронак.

Рыгор – 24-гадовы сын рэжысёра Юрыя Азаронка, які ў 1990-я гады адзначыўся прапагандысцкімі дакументальнымі стужкамі, дзе параўноўваў беларускую апазіцыю з фашыстамі.

Абноўлена
У Беларусі 301 медык інфікаваны каронавірусам. Прадстаўніцтва САЗ і Мінздароўя далі сумесны брыфінг
2020.04.11 15:39

Адзначым, што паводле справаздачы Еўрапейскай службы вонкавых справаў, заявы пра тое, што каронавірус быў распрацаваны ў ЗША, з’яўляюцца адным з найбольш пашыраных фэйкаў адносна інфекцыі.

КА belsat.eu

Стужка навінаў