Студыя Арцемія Лебедзева зрабіла інфаграфіку, здольную змяніць уяўленне пра свет


Дызайн-студыя запусціла праект пад назвай «Суша». З дапамогай яго кожны можа наглядна параўнаць усе краіны па памерах, чаго не дае традыцыйная картаграфічная праекцыя, ды параметрах (плошча сушы, насельніцтва і яго шчыльнасць, ВУП і індэкс чалавечага развіцця).

«На мапах сферычная паверхня праецыруецца на плоскасць, таму з іх дапамогай не атрымліваецца абʼектыўна параўноўваць адразу ўсе тэрыторыі. Не дае гэтага зрабіць і глобус. У выніку людзі ўспрымаюць памеры тэрыторый няправільна», – гаворыцца ў апісанні да праекту.

Перад студыяй стаяла задача: «Зрабіць інфаграфіку, здольную змяніць уяўленне пра свет».

Онлайн-механізм параўнання даступны бясплатна, а за 999 расейскіх рублёў можна набыць адпаведны плакат, на якім усе краіны размешчаны ў парадку змяншэння.

ДР belsat.eu 

Стужка навінаў