Студэнты падтрымалі агульнанацыянальны страйк


Забастоўка студэнтаў БДУ.
Фота: «Белсат»

У Менску студэнты шэрагу ўніверсітэтаў падтрымалі агульнанацыянальны страйк.

13:40.

Студэнцкі пратэст працягваецца. Мінакі падтрымліваюць моладзь.

Да страйку далучаюцца таксама студэнты з іншых гарадоў. Студэнты Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту таксама выйшлі са сцягамі. Кіраўніцтва ўніверсітэту выклікала міліцыю на страйкоўцаў.

У МДЛУ да студэнтаў далучаюцца некаторыя выкладчыкі. Яны сталі каля ўваходу ва ўніверсітэт. Побач зʼявіліся машыны сілавікоў.

У Менску АМАП выцісніў з дарогі студэнтаў, якія блакавалі рух па вуліцы Ленінградскай каля юрыдычнага факультэту БДУ.

Міліцыя каля юрфаку БДУ. Студэнтаў палохаюць, але не затрымліваюць.
Фота: Агата Квяткоўска / «Белсат»
Міліцыя каля юрфаку БДУ. Студэнтаў палохаюць, але не затрымліваюць.
Фота: Агата Квяткоўска / «Белсат»
Міліцыя каля юрфаку БДУ. Студэнтаў палохаюць, але не затрымліваюць.
Фота: Агата Квяткоўска / «Белсат»

У БДУ, дзе бастуюць студэнты, таксама прыехалі міліцыянты і журналісты БТ. Студэнты крычаць «Пошёл вон ты и твой ОМОН».

Студэнты БДУ страйкуюць.
Фота: Агата Квяткоўска «Белсат»
Студэнты БДУ страйкуюць.
Фота: Агата Квяткоўска «Белсат»

У БДУКІ да студэнтаў выйшла новапрызначаная рэктарка Наталля Карчэўская, якая сказала, што студэнты могуць сядзець на парах, а на прыступках універсітэту ім сядзець забаронена.

Студэнты сталі ў ланцуг салідарнасці на вуліцы Курчатава, дзе знаходзіцца некалькі інтэрнатаў БДУ.

У БДЭУ перакрылі ралеты ў 1 корпусе, каб перашкодзіць студэнтам патрапіць на акцыю. Але студэнты пайшлі маршам па іншых карпусах.

Студэнты БДЭУ прайшлі маршам па Менску.

11:30.

Студэнты розных універсітэтаў пачалі сцягвацца ў цэнтр Менску. Калона студэнтаў з боку Акадэміі Навук рухаецца да цэнтру гораду, таксама студэнты выйшлі з боку вуліцы Гікала. Некалькі сотняў студэнтаў сабраліся ля ЦУМа і пасля адправіліся ў бок плошчы Перамогі, а ДАІ перакрыла дарогу ў раёне ЦУМа; недалёка ад калоны студэнтаў заўважаныя аўтазакі. Адну з калон студэнтаў у раёне БНТУ разагналі сілавікі.

Пачаліся першыя затрыманні на праспекце Незалежнасці.

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Студэнцкі страйк распачалі ФПМІ БДУ з сядзячай забастоўкі. Відэа студэнцкіх пратэстаў зʼявіліся пасля пачатку першай пары. Таксама студэнты паведамляюць у сацсетках: «Плануецца забастоўка мехмата. Студэнты падыходзяць і падыходзяць. Пара пачалася ў 08:15. Відэа знята ў 08:20. Паводле нашых ацэнак ужо каля 200 чалавек з факультэта. Студэнтаў 3-4 курсу не пускаюць ва ўніверсітэт, бо ў іх пары пачынаюцца пазней, а яны хацелі падтрымаць страйк 1-2 курсу».

Забастоўка студэнтаў БДУ.
Фота: «Белсат»
Забастоўка студэнтаў БДУ.
Фота: «Белсат»
Забастоўка студэнтаў БДУ.
Фота: «Белсат»

Беларускі дзяржаўны медычны ўніверсітэт

Студэнты БДМУ таксама выйшлі на акцыю.

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі

Студэнты БДУІР падтрымалі страйк і пайшлі па ўніверсітэце маршам з заклікам далучацца.

Забастоўка студэнтаў БДУ.
Фота: «Белсат»

Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт

У МДЛУ да страйкоўцаў выйшаў адзін з выкладчыкаў, дыялогу не атрымалася і ён паказаў нецэнзурныя жэсты і сышоў.

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў

Студэнты БДУКІ таксама выходзяць на пратэст.

Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт

Студэнты пайшлі маршам каля ўніверсітэту. Яны пляскаюць у далоні, скандуюць «Верым. Можам. Пераможам» ды «Забастоўка».

АА belsat.eu

Стужка навінаў