Студэнты Гарадзенскага ўніверсітэту заступіліся за выкладчыка Валянціна Аскірку


Валянцін Аскірка.
Фота: Сяргей Апановіч / радыё «Рацыя»

Больш за 270 студэнтаў і выпускнікоў інжынерна-фізічных спецыяльнасцяў ГрДУ паставілі свае подпісы ў абарону Валянціна Аскіркі, паведамляе тэлеграм-канал «ГрДУПеремен».

Акрамя гэтага, падпісанты патрабуюць агучыць Валянціну Аскірку падзяку за шматгадовую і добрасумленную працу, паколькі ён заслужыў павагу і ўдзячнасць студэнтаў і выпускнікоў.

Раней кіраўніцтва гарадзенскага ўніверсітэту не працягнула кантракт з старэйшым выкладчыкам кафедры агульнай фізікі Валянцінам Аскіркам. З 3 снежня ён застаўся без працы.

АА belsat.eu

Стужка навінаў