Студэнты архітэктуры будуюць хмарачосы з макароны


У БНТУ адбыўся міжнародны конкурс па будаўніцтве самых высокіх хмарачосаў. І хоць матэрыялам было шляхецкае спагеці, перамогу святкаваў «Ролтан».

14 лістапада ў актавай залі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэту адбыўся міжнародны конкурс па будаўніцтве з макароны – «MakaBuilder 2015». Конкурс прайшоў упершыню, асновай ідэі стала падобнае спаборніцтва ў Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным архітэктурна-будаўнічым універсітэце.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”38724″ img_size=”large”][vc_column_text]

Удзельнікамі сталі студэнты розных курсаў і факультэтаў БНТУ, якія ўтварылі 25 камандаў. Нягледзячы на камічныя назвы камандаў – «Адвараныя», «Авечкі», «Астраханская капібара», «Бугагашнікі», «Ружовыя шчочкі» і інш. – мэтай конкурсу было спраўдзіць студэнцкія веды па архітэктуры, будаўнічай механіцы і іншым дысцыплінам.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”38685″ img_size=”large”][vc_column_text]

Паводле ўмоваў спаборніцтва, удзельнікі атрымалі паўтара кілаграма спагеці і кілаграм скульптурнага пластыліну, а таксама 4 гадзіны вольнага часу. Заданне: збудаваць самы высокі хмарачос.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”38689″ img_size=”large”][vc_column_text]

Пераможцам сталі студэнты архітэктурнага факультэта з каманды «Ролтан». Неўзабаве яны паедуць у Расею, каб узяць удзел у падобным конкурсе на базе СПБДАБУ.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”38701″ img_size=”large”][vc_column_text]

Прыз глядацкіх сімпатый атрымала каманда «Авечкі». Усе астатнія ўдзельнікі былі ўзнагароджаны падзякамі і макаронай.

Пасля цырымоніі ўзнагароджання студэнты вырашылі адарвацца і разнеслі ўшчэнт усё тое, што толькі што збудавалі.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”38705″ img_size=”large”][vc_column_text]МР, «Белсат»

Стужка навінаў