Студэнты адраджаюць легендарнае ЗБС


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/-RBayIwXWK0″][vc_column_text]Навучэнцы беларускіх універсітэтаў пастанавілі адстойваць свае правы ды ўдыхнуць новае жыццё ў старую арганізацыю. Задзіночанне беларускіх студэнтаў прымярае свежую стратэгію ды рыхтуе дакументы, каб афіцыйна зарэгістравацца.

«Будзем ладзіць нейкія кінапрагляды, нейкія семінары лідарскія, семінары па абароне правоў студэнтаў, па абароне сваіх правоў. Наагул веданне студэнцкага самакіравання. Каб людзі ведалі, што яны маюць уплыў на сістэму вышэйшай адукацыі», – заяўляе Глеб Вайкуль, сябра рады ЗБС.

Адраджэнню ЗБС папярэднічаў першы за 10 гадоў студэнцкі «Марш любові і салідарнасці», які выклікаў шырокі рэзананс у грамадстве. Тады студэнты патрабавалі дыялогу з рэктарам БДУ наконт платных пераздачаў.

Дыялогу паміж адміністрацыямі навучальных установаў і навучэнцамі будзе дабівацца і адроджанае Задзіночанне беларускіх студэнтаў. Ужо запрацаваў сайт ЗБС, а днямі выйдзе першы выпуск часопісу «Студэнцкая думка». Цяпер маладзёны займаюцца афіцыйнай рэгістрацыяй аб’яднання.

«У нас сабраны ўжо ўвесь пакет неабходных дакументаў, у нас ёсць статут, у нас ёсць рэгістрацыя юрыдычная, у нас ёсць ужо рэгістрацыя імя. Сабраны ўвесь пакет, трэба перадаць яго ў афіцыйныя ўстановы», – кажа старшыня ЗБС Яўген Міхасюк.

Калі сябрам ЗБС удасца зрабіць усё, што яны запланавалі, студэнцкае аб’яднанне стане першай зарэгістраванай моладзевай арганізацыяй за апошнія 10 гадоў.

Валерыя Уласік

Стужка навінаў