Студэнцкую вёску для ўдзельнікаў Еўрапейскіх гульняў міліцыя узяла пад кругласутачную ахову


З 11 чэрвеня Студэнцкая вёска, дзе будуць жыць спартоўцы II Еўрапейскіх гульняў, узятая пад кругласутачную ахову. Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС Беларусі.

«На працягу 4 дзён сапёрна-піратэхнічныя групы абследуюць кожнае памяшканне на аб’екце, пачынаючы з падвалаў і заканчваючы паддашкам. Да прыбыцця гасцей правераныя памяшканні будуць апламбаваныя. Доступ на тэрыторыю забяспечваюць 4 кантрольна-прапускныя пункты. На дадзены момант унутр дапускаецца па акрэдытацыі толькі абслугоўваючы персанал, экстранныя службы і аўтамабілі, якія падвозяць прадукты харчавання. Усе людзі і транспартныя сродкі старанна надглядаюцца», – распавёў намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Маскоўскага РУУС Менска Дзмітрый Каладзінскі.

Працягласць ахоўнага перыметра складае 4 кіламетры. За тэрыторыяй назірае больш за 70 відэакамераў, узмоцнены меры дарожнай бяспекі.

Нагадаем, пад вёску спартсменаў будуць выкарыстаны плошчы Студэнцкай вёскі на праспекце Дзяржынскага ў Менску.

Hавiны
Бетонныя блокі прыбралі. Як Менск рыхтуецца да Еўрапейскіх гульняў. ФОТА
2019.06.12 16:10

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў