Студэнтка са Швецыі спыніла дэпартацыю афганца, адмовіўшыся сесці на сваё месца ў самалёце

ВІДЭА

23 ліпеня шведская студэнтка Элін Эрсон сарвала дэпартацыю грамадзяніна Афганістана, што адбывалася ў яе на вачах. Яна была ў тым самым самалёце, якім меліся дэпартаваць мужчыну з Гётэборгу ў Кабул (праз Стамбул).

Дзеўчына зладзіла стаячы пікет у самалёце і вяла трансляцыю таго, што адбывалася на борце. Яна заявіла, што мае намер перашкодзіць дэпартацыі афганца.

Падчас трансляцыі шведка патлумачыла, што афганца ў ягонай роднай краіне «хутчэй за ўсё заб’юць».

У выніку мігранта знялі з рэйсу.

За непадпарадкаванне патрабаванням капітана самалёта дзеўчыне пагражае штраф або паўгода турмы.

Шмат хто назваў яе гераіняй, іншыя ж акцыю раскрытыкавалі.

НМ, belsat.eu, паводле DW

Глядзі таксама
Каментары