Студэнтаў неакрэдытаваных спецыяльнасцяў МІУ перавядуць у іншую ВНУ


Студэнты Менскага інавацыйнага ўніверсітэту, якому не працягнулі акрэдытацыі на пяці спецыяльнасцях, працягнуць навучанне ў БНТУ, паведамляе TUT.by.

У Менскім інавацыйным універсітэце спецыяльнасць «транспартная лагістыка» апынулася ў спісе неакрэдытаваных. Цяпер на гэтым курсе навучаюцца 64 чалавека – выпускнікі, у якіх навучанне завяршаецца 26 студзеня. Але выдаць ім дыпломы дзяржаўнага ўзору МІУ не можа. Таму, каб выправіць сітуацыю, ужо неўзабаве студэнтаў перавядуць у БНТУ. Абараняць дыпломны праект і здаваць дзяржэкзамен яны будуць у палітэху.

«Як і абяцала Міністэрства адукацыі, навучальны план МІУ будзе перададзены ў БНТУ. Палітэх яго зацвердзіць, і нашы студэнты завершаць навучанне. Адзначым, што з верасня ў выпускнога курсу «транспартнай лагістыкі» ужо няма заняткаў. Спачатку ў іх была пераддыпломная практыка, цяпер яны працуюць над дыпломамі», – растлумачылі ва ўніверсітэце.

Кіраўніцтва МІУ заяўляе, што мае намер бараніць сваіх выпускнікоў. Адміністрацыя навучальнай установы накіравала лісты ў Мінадукацыі, Адміністрацыю прэзідэнта і Савет міністраў.

«Каб абараніць студэнтаў, мы гатовыя да любых захадаў. Калі спатрэбіцца, пойдзем на пераакрэдытацыю і трансфармуем дыстанцыйнае навучанне ў завочную форму», – адзначылі ў МІУ.

Аб’ектыў
Арганізатар страйку студэнтаў у Менску: «Сабралася вельмі шмат чалавек»
2019.11.11 21:51

6 лістапада стала вядома, што Міністэрства адукацыі не працягнула акрэдытацыю Менскаму інавацыйнаму ўніверсітэту ў 5 галоўных спецыяльнасцях, на якіх навучаецца каля 1600 студэнтаў. 11 лістапада студэнты Менскага інавацыйнага ўніверсітэту распачалі забастоўку. Навучэнцы не пагадзіліся з пазбаўленнем акрэдытацыі некаторых спецыяльнасцяў гэтай установы. Пазней у ВНУ прыехалі прадстаўнікі Мінадукацыі, якія прапанавалі студэнтам 3 шляхі развязання сітуацыі: падача апеляцыяў на вынікі папярэдняй камісіі, паўторнае праходжанне акрэдытацыі ці перавод студэнтаў у іншыя ВНУ без здавання акадэмічнай розніцы.

Адміністрацыя ВНУ накіравала апеляцыю на не працягненне акрэдытацыі.

Аб’ектыў
Да студэнтаў МІУ прыехала Мінадукацыі. Моладзь на кампраміс не пайшла
2019.11.12 21:23

СК belsat.eu

Стужка навінаў