Студэнтаў БДПУ эвакуявалі праз снарад часоў вайны


Тэлеграм-канал studentyBY паведамляе, што з БДПУ эвакуююць усіх студэнтаў. Прычынаю таму нібыта паведамленне пра мініраванне будынку.

Апошнім часам паведамленні пра мініраванне і эвакуацыя людзей з аб’ектаў стала досыць частай з’яваў. Літаральна цягам бягучага месяца была эвакуацыя наведнікаў з гандлёвага цэнтру Галерэя Менск. Аналагічная сітуацыя была і ў ГЦ Галілеа.
Hавiны
343 асобы эвакуявалі з будынку школы ў Барысаве праз паведамленне пра мініраванне
2017.01.10 08:06

Як паведамілі ў ГУУС Менгарвыканкаму, студэнтаў педагагічнага ўніверсітэту эвакуявалі не з прычыны паведамлення пра мініраванне, а таму, што па адрасе вуліца Савецкая, 18 быў знойдзены артылерыйскі снарад часоў Другой сусветнай вайны. Зараз жыццю і здароўю грамадзян нічога не пагражае, адзначылі ў ведамстве.

СК belsat.eu

Стужка навінаў