Студэнт менскага ВНУ арганізаваў наркалабараторыю


Фота: sk.gov.by

Студэнт сталічнага ВНУ і працаўнік аднаго з менскіх прадпрыемстваў арганізавалі лабараторыю па вытворчасці псіхатропаў.

Паводле прэс-службы Следчага камітэту, у кватэрах 19-гадовых фігурантаў крымінальнай справы знайшлі адмысловы мерны посуд, сістэму вентыляцыі, 280 грамаў марыхуаны, 49 грамаў рэчыва з «альфа-PVP» псіхатропам, а таксама 1 грам амфетаміну.

Абодвум мужчынам прад’яўленае абвінавачанне па ч. 3 арт. 328 КК Беларусі (набыццё і захоўванне наркатычных сродкаў з мэтаю продажу, здзейсненае групаю асобаў).

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары