«Сцяне Шчоткінай» – год. Што там сёння?


У гадавіну «сцяны Шчоткінай» пад ёй з’явілася кніжка з тэкстам беларускай Канстытуцыі, тэчка з надпісам «справа», чырвоная гваздзіка і жаночыя чаравікі.

Нагадаем, роўна год таму, 5 сакавіка, у сеціве з’явіліся першыя здымкі новага мастацкага аб’екту ў двары дамоў па праспекце Незалежнасці ў Менску: аплікацыя з выявай Марыяны Шчоткінай паведамляла, што гэта яна – аўтар падатку на дармаедства. На працягу года на «сцяне Шчоткінай» рэгулярна зʼяўляліся розныя надпісы і выявы, якія кожны раз знішчалі камунальнікі. У інтэрнэце сцяну назвалі першым «інтэрактыўным арт-аб’ектам». Апошнім разам, напрыканцы 2017 года, на «сцяне Шчоткінай» згадвалі так званы «Пракапеня-гейт».

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў