«Стратэгічныя катлеты». Смачна есці!


Грачнёвая каша лічыцца самай здаровай і чэмпіёнам па ўтрыманні жалеза. А таму і прыгатуем з яе нешта здаровае і незвычайнае!

Людзі ядуць грэчыху ўжо больш як 5 тысяч гадоў. Радзімай грэчкі з’яўляецца Паўночная Індыя, дзе яе называюць «чорным рысам». На заходніх адгорях Гімалаяў яшчэ можна сустрэць дзікія формы расліны.

У XV стагоддзі да н. э. яна пракралася ў Кітай, Карэю і Японію, затым у краіны Сярэдняй Азіі, Блізкага Ўсходу, на Каўказ і толькі потым у Еўропу (мабыць, пры татара-мангольскім нашэсці, таму яе яшчэ называюць татарскім раслінай, татаркай). У Францыі, Бельгіі, Іспаніі і Партугаліі яе некалі звалі «арабскім збожжам», у Італіі і самой Грэцыі – турэцкім, а ў Нямеччыне – папросту паганскім збожжам. Грачанай яе сталі называць славяне таму, што да іх яе завезлі з Візантыі ў VII стагоддзі. Ці, па іншай версіі, яе першапачаткова апрацоўвалі грэцкія манахі пры кляштарах.

У аўтарскім праекце Аліны Коўшык вы знойдзеце рэцэпт катлетаў з грэчкі і тварагу.

Стужка навінаў