Страшная аварыя ў Глускім раёне: загінулі бабуля і яе ўнучка


Легкавое аўта пасля аварыі

У Глускім раёне адбылася сурʼёзнае ДТЗ, у выніку якога загінуў дзяцёнак і пенсіянерка, яшчэ два чалавекі трапілі ў шпіталь.

Пра аварыю распавяла афіцыйны прадстаўнік Упраўлення Следчага камітэту па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

Трагедыя здарылася ўвечары 11 лістапада на дарозе Бабруйск-Любань- Чырвоная Слабада побач з вёскай Даколь, што на Магілёўшчыне (Глускі раён). Жанчына-кіроўца за стырном «Honda Civic», рухаючыся з боку Глуску, сутыкнулася з МАЗам, які рухаўся па паласе сустрэчнага руху. У выніку ДТЗ пасажыры легкавога аўта – пенсіянерка і яе ўнучка 2010 года нараджэння (яны ж маці і дачка кіроўцы аўта) – ад атрыманых цялесных пашкоджанняў загінулі на месцы. Другая дзяўчынка 2006 года нараджэння і пасажыр МАЗа шпіталізаваныя. Кіроўцы абодвух аўтаў не пацярпелі.

Чытайце таксама >>> У Менску кіроўца аўтобуса згубіў прытомнасць і пратараніў сем аўтаў

Паводле папярэдняй інфармацыі, абодва кіроўцы былі цвярозыя. Па факце аварыі распачатая крымінальная справа паводле ч.3 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху альбо эксплуатацыі транспартных сродкаў, якое па неасцярожнасці стала прычынай смерці двух асобаў) Крымінальнага кодэксу.

Міліцыя просіць сведкаў трагічнага інцыдэнту, а таксама тых, хто мае запісы відэарэгістратара з месца здарэння, звяртацца ў Глускі раённы аддзел Следчага камітэту па тэлефоне + 375 33 3994004.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў