«Страшна». Што кажуць беларусы пра АЭС у Астраўцы?


Ці не адчуваюць беларусы пагрозы ад таго, што ў нашай краіне будзе атамная электрастанцыя, запыталіся карэспандэнты «Белсату» на вуліцах Менску.

25 ліпеня зʼявілася інфармацыя, што 10 ліпеня падчас спробы ўсталяваць рэактар на будоўлі Беларускай АЭС яго корпус паваліўся на зямлю. У Міністэрстве энергетыкі Беларусі спачатку чуткі не каментавалі, а потым пацвердзілі факт няштатнай сітуацыі.

Генеральны падрадчык беларускай АЭС «Атомстройэкспорт» прызнаў здарэнне з рэактарам, але аспрэчвае сурʼёзнасць, даводзячы, што на рэактары толькі аблупілася фарба.

За апошнія тры месяцы незалежныя медыі паведамілі пра тры здарэнні на будаўнічай пляцоўцы АЭС. У траўні наш тэлеканал абнародаваў інфармацыю пра тое, што на пляцоўцы абрынулася адна з апорных канструкцыяў. Рабочы, які выклаў здымкі асыпанага бетону, патлумачыў гэта спешкай у правядзенні працаў.

А ці не страшна беларусам, што падчас будаўніцтва Беларускай АЭС здараецца так шмат дзіўных сітуацыяў, – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў