Асноўны тэлеграм-канал @strana888 і чат @strana_888 «Страны для жизни» відэаблогера Сяргея Ціханоўскага, якія былі захопленыя невядомымі, заблакаваныя.
Зараз «маніпуляцыі з каналам заблакаваныя адміністрацыяй Telegram праз падазроныя дзеянні», гаворыцца ў паведамленні «Минск для жизни».
Замест гэтага створаны новы канал https://t.me/strana_official
«Усе пасты на асноўным канале з гэтага моманту не маюць ніякага дачынення да праекту «Краіна для жыцця» да адмысловай абвесткі на https://t.me/strana_official», – паведамілі ў кампаніі.
Тэлеграм-канал кампаніі Сяргея Ціханоўскага «Страна для жизни» фактычна быў знішчаны хакерамі. 19 чэрвеня невядомыя ўзламалі тэлеграм-канал «Краіна для жыцця», змянілі назву і арыгінальны лагатып на назву і лагатып кампаніі БРСМ «раЗАм».
Тэлеграм-канал «Краіна для жыцця» меў каля 50 тысяч падпісчыкаў. Зараз іх каля 35 тысяч.
МГ belsat.eu