Страляніна ва ўніверсітэце ў Турэччыне: загінулі 4 чалавекі


У турэцкім горадзе Эскішехір ва ўніверсітэце Асмангазі адбылася страляніна: загінуў намеснік дэкана, сакратар і 2 выкладчыка.

Стралок – навуковы супрацоўнік ВНУ, яго затрымалі. Паводле СМІ – ён нават не спрабаваў уцячы.

Рэктар універсітэту заявіў, што стралок – прыхільнік ісламскага прапаведніка Фэтхулаха Гюлена, які знаходзіцца ў апазіцыі да прэзідэнта краіны Рэджэпа Эрдагана. Турэцкія ўлады вінавацяць Гюлена ў арганізацыі спробы вайсковага перавароту, які адбыўся ў ноч на 16 ліпеня 2016 года. Пасля гэтага дзясяткі тысячаў прыхільнікаў Гюлена ў краіне былі рэпрэсаваныя.

ІІ, belsat.eu, паводле Reuters

Глядзі таксама
Каментары