Страляніна ў Тэхасе: загінулі 5 чалавек


Пяць чалавек загінулі і 21 быў паранены ў выніку страляніны ў заходнім Тэхасе, якую 31 жніўня распачаў белы мужчына 30 гадоў. Падазраванага застрэліла паліцыя, паведамляе Reuters.

Здарэнне адбылося ў населеных пунктах Адэса і Мідлэнд.

Паводле ABC News, усе пачалося з таго, што машыну падазраванага спыніў паліцэйскі за парушэнне правілаў дарожнага руху. Злачынца стрэліў у праваахоўніка і ўцёк. Пасля ён скраў паштовы мікрааўтобус і яшчэ некалькі разоў пачынаў бязладна страляць. Падазраваны загінуў падчас перастрэлкі з праваахоўнікамі каля кінатэатру ў Адэсе.

Сярод пацярпелых ёсць няпоўнагадовыя, адзначае CNN.

Гэта другое масавае забойства ў ЗША запар. Не менш за 6 асобаў загінулі і яшчэ 5 пацярпелі ў выніку страляніны на спартыўным стадыёне ў горадзе Мабіл у амерыканскім штаце Алабама.

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў