Страляніна ў шпіталі ў Чэхіі: шасцёра загінулых


У чэшскім горадзе Острава здарылася страляніна. Паведамляецца пра параненых і загінулых. Паліцыя шукае падазраваных.

Як паведамляе Twitter мясцовай паліцыі, трагедыя здарылася раніцай 10 снежня ў шпіталі гораду Острава. Паліцыянты атрымалі сігнал пра страляніну а 7:19 паводле мясцовага часу і былі на месцы праз 5 хвілін.

На месцы знойдзеныя целы чатырох загінулых і двое цяжка параненых. Астатніх людзей са шпіталю эвакуявалі.

Паліцыя таксама распаўсюдзіла фота меркаванага злачынцы.

https://twitter.com/PolicieCZ/status/1204312713008168960

Як паведамляе iROZHLAS, колькасць забітых узразла да шасці.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў