Страляніна ў Растоўскай вобласці: загінулі 5 чалавек


Пяць чалавек загінулі і двое пацярпелі пры перастрэлцы ў Растоўскай вобласці, піша Meduza.

Як паведамляе Следчы камітэт Расеі, інцыдэнт адбыўся на хутары Чарназубаў у Арлоўскім раёне. Пацярпелыя дастаўлены ў рэанімацыю. Распачатая крымінальная справа аб забойстве двух і больш асоб. Паводле дадзеных выдання Baza, на месца забойства адправіліся два верталёты з АМАПам і кіраўніцтвам вобласці.

Мясцовы партал 161.ru дадае, што дарогу на хутар раніцай 23 кастрычніка ачапілі байцы Расгвардыі.

У перастрэлцы ўдзельнічалі дзве сям’і фермераў – Бацыевы і Дакішвілі. Чальцы семʼяў дамовіліся аб «стрэлцы», на якую, паводле розных звестках, прыехалі ад дзевяці да 15 чалавек. Дамовіцца яны не змаглі, таму пусцілі ў ход спачатку палкі і біты, а затым агнястрэльную зброю.

Як дадае Baza, праваахоўныя органы абʼявілі ў вышук дзве машыны, бо тыя ўдзельнікі, якія не пацярпелі, збеглі з месца здарэння.

Канфлікт паміж фермерамі з чачэнскай сямʼі Бацыевых і грузінамі Дакішвілі доўжыўся некалькі гадоў і дайшоў да ўзроўню старэйшын дыяспар. Mash піша, што канфлікт мог пачацца ў 2015 годзе праз затрымку заробку пастуху з сямʼі Дакішвілі. З тых часоў семʼі па меншай меры адзін раз судзіліся. Таксама вядома, што ўдзельнікі мелі спрэчкі праз участкі зямлі.

КА belsat.eu

Стужка навінаў