Страляніна ў Нямеччыне. Загінулі дзевяць асобаў

У нямецкім горадзе Ханаў, які знаходзіцца ў федэральнай зямлі Гэсэн, невядомыя распачалі страляніну ў кавярні. Паводле паліцыі, загінулі 9 асобаў, яшчэ 5 параненыя.

Інцыдэнт адбыўся вечарам 19 лютага. Невядомыя асобы зайшлі ў кавярню ў цэнтры Ханаў і пачалі страляць па наведніках установы. У выніку нападу загінулі тры чалавекі. Пазней адбыўся напад на іншую кавярню ў другой частцы гораду. Там загінулі пяць чалавек. Нападнікі схаваліся.

Пазней паліцыя выявілі нападніка забітым, побач з ім знайшлі яшчэ адно цела.

Паліцыя вядзе расследаванне. Матывы нападніка не вядомыя.

https://belsat.eu/news/kalya-budynka-fsb-u-maskve-nevyadomy-pachau-stralyats-z-autamata/

СК belsat.eu

Hавiны