Страляніна ў Чыкага: 4 асобы загінулі. У 2018-м у ЗША было 317 падобных выпадкаў


Мужчына ўчыніў страляніну ў чыкагскім шпіталі. Паводле папярэдняй інфармацыі, страляніна пачалася на паркоўцы побач са шпіталем, дзе нападнік забіў жанчыну, а пасля ўвайшоў у будынак і адкрыў хаатычны агонь па людзях, паведамляе Бі-Бі-Сі.

На месца здарэння прыехала прыехала паліцыя і эвакуявала медперсанал ды пацыентаў. Падчас перастрэлкі загінуў стралок, паліцэйскі і дзве супрацоўніцы шпіталя.

Аднаму паліцэйскаму цудам удалося пазбегнуць ранення. Куля трапіла ў ягоны пісталет.

У 2018 годзе ў ЗША было зарэгістравана 50 518 выпадкаў гвалту з ужываннем зброі, у выніку якіх 12 941 асоба страціла жыццё. Сярод іх 2504 ва ўзросце 12–17 гадоў і 503 ва ўзросце да 11 гадоў. Паводле стану на 20 лістапада 2018 года ў ЗША было 317 выпадкаў гэтак званых масавых перастрэлак» (mass shooting), у якіх загінулі ці былі параненыя некалькі асобаў.

Мапа глалту з ужываннем зброі ў ЗША. Крыніца: gunviolencearchive.org

ЮВ, belsat.eu, паводле Бі-Бі-Сі

Стужка навінаў