Страляніна пасля футбольнага матчу ў ЗША: 6 чалавек загінулі


Не менш за 6 асобаў загінулі і яшчэ 5 пацярпелі ў выніку страляніны на спартыўным стадыёне ў горадзе Мабіл у амерыканскім штаце Алабама.

Пра гэта паведамляе Fox News са спасылкай на мясцовую паліцыю.

Страляніна адбылася ў пятніцу, 30 жніўня, пасля футбольнага матчу паміж школьнымі камандамі. Шэсць чалавек былі забітыя, пяцёра атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. Узрост пацярпелых ад 15 да 18 гадоў. Яны былі шпіталізаваныя

Пасля здарэння паліцыя затрымала двух чалавек, аднак не ўдакладняецца, ці з’яўляюцца ўзятыя пад варту падазраванымі. У цяперашні час праводзіцца іх допыт.

Раней, 16 жніўня, у штаце ўжо адбылася страляніна ў Дзяржаўнага універсітэту Алабамы. Тады падчас інцыдэнту загінулі два чалавекі, яшчэ трое пацярпелі, іх стан лекары ацэньвалі як цяжкі. А ў пачатку жніўня ў Тэхасе ахвярамі страляніны ў супермаркеце сталі 20 асобаў.

Доналд Трамп у мэтах прафілактыкі падобных інцыдэнтаў прапанаваў звяртаць больш увагі на псіхічнае здароўе грамадзянаў, будаваць больш псіхіятрычных лякарняў.

КА belsat.eu

Стужка навінаў