Страйкам «Беларуськалія» адказаў кіраўніцтву прадпрыемства


Страйкам «Беларуськалія» лічаць, што кіраўніцтва прадпрыемства абяцае лібералізацыю і аднаўленне звольненых страйкоўцаў толькі дзеля таго, каб падпісаць кантракт з нарвежскай кампаніі «Yara». Таму шахцёры вылучаюць свае ўмовы.

Кампанія «Беларуськалій» на сваім сайце распаўсюдзіла заяву, што «па выніках рэгулярнага дыялогу» гатовая ўзаемадзейнічаць з нарвежскай кампаніяй «Yara» на доўгатэрміновай аснове. Дзеля гэтага кіраўніцтва прадпрыемства заявіла, што адмяняе дысцыплінарных спагнанні з працаўнікоў, а звольненыя страйкоўцы будуць прынятыя на працу «ў выпадку падачы імі адпаведных заяваў».

Hавiны
«Беларуськалій» заявіў, што гатовы прыняць назад на працу звольненых работнікаў
2021.01.21 12:00

Але страйкамаўцы заяўляюць, што такая прапанова – толькі «шырма», якая патрэбная, каб падпісаць новы кантракт.

«Адноўленыя працаўнікі ўсё роўна праз некаторы час пасля таго, як сітуацыя супакоіцца, будуць звольненыя па надуманых падставах. Іншадумства на «Беларуськаліі« ніколі не віталася. Але справа нават не ў гэтым. Смелыя шахцёры ўвайшлі ў страйк, бо не маглі мірыцца з тым самаўпраўствам і беззаконнем, якія адбываюцца ў Беларусі. Таму абмяркоўваць спыненне страйку можа быць толькі пасля выканання нашых законных патрабаванняў», – гаворыцца ў заяве страйкаму.

Галоўныя патрабаванні шахцёраў – прызнаць несапраўдныя вынікі выбараў, спыненне пераследу грамадзянаў, вызваленне палітвязняў і прыцягненне да адказнасці Лукашэнку і Ярмошына за фальсіфікацыі.

Hавiны
Нарвежскі партнёр «Беларуськалію» заступіўся за звольненых шахцёраў
2020.12.05 15:58

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў