СТОП рэпрэсіям: выпускнікі БНТУ звярнуліся да кіраўніцтва ўніверсітэту


700 прозвішчаў было на падпісным лісце ў момант публікацыі 22 кастрычніка. Выпускнікі, якія ад 1977 да 2020 скончылі Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, просяць адміністрацыю ВНУ перайсці на бок дабра, спыніць запалохванне, шантаж і адлічэнне студэнтаў.

Рэктару БНТУ Харытончыку С.В. і першаму прарэктару Вяршыні Г.А. адрасавалі выпускнікі свой зварот «у сілу няпростай сітуацыі, якая складваецца ў сценах універсітэту, і беспрэцэдэнтнага ціску, які аказваецца на студэнтаў ВНУ праз іх грамадзянскую пазіцыю, якая выкліканая скрайне неадназначнай унутрыпалітычнай сітуацыяй у Рэспубліцы Беларусь».

Фотарэпартаж
Як прайшлі «Генеральны жаночы марш» і «Марш маладосці». Фотарэпартаж
2020.10.17 17:53

Асобы, якія вучыліся ў БНТУ ў розныя гады, адзначылі, што іх універсітэт заўсёды славіўся прагрэсіўнасцю і ліберальнасцю поглядаў, адкрытасцю да дыялогу са студэнтамі. Яны спаслаліся на п. 1.2 арт. 2 Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, які кажа пра ўпор на «прыярытэт агульначалавечых каштоўнасцяў, правоў чалавека, гуманістычны характар адукацыі». Нагадалі кіраўніцтву ўніверсітэту і п.5.1 арт. 18 таго ж кодэкса, які за «грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне, накіраванае на фарміраванне ў студэнта актыўнай грамадзянскай пазіцыі, патрыятызму, прававой, палітычнай і інфармацыйнай культуры».

«Асаблівую насцярожанасць, здзіўленне і боль выклікаюць факты прамога запалохвання, адкрытыя пагрозы і спробы запалохвання ў адрас студэнтаў БНТУ шляхам выкліку супрацоўнікаў АМАП і пракуратуры, якія мелі месца з боку кіраўніцтва 30.09.2020 г. і зафіксаваныя на кадрах відэа, зробленых відавочцамі гэтых падзеяў, а таксама іншыя эпізоды, якія абмяркоўваюцца ў студэнцкай супольнасці».

Яны асудзілі рэпрэсіі і выказалі салідарнасць студэнтам свайго і іншых ВНУ краіны.

Заклікалі рэктарат:

  • выконваць канстытуцыйныя правы студэнтаў на свабоду выказвання грамадзянскай пазіцыі;
  • цалкам спыніць відавочны або схаваны пераслед студэнтаў у сувязі з іх актыўнай грамадзянскай пазіцыяй;
  • гарантаваць бяспеку знаходжання студэнтаў і іх недатыкальнасць на тэрыторыі ўніверсітэту.

Яны гэтак жа падтрымалі патрабаванні мільёнаў беларусаў аб правядзенні сумленных прэзідэнцкіх выбараў, спыненні гвалту і вызваленні палітычных зняволеных.

ЮЦ/ІР Belsat.eu

Стужка навінаў