Столтэнберг склікаў тэрміновае паседжанне рады NATO праз крызіс на Блізкім Усходзе


Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг прыняў рашэнне правесці 6 студзеня паседжанне рады альянсу «у тэрміновым парадку» праз сітуацыю ў Іраку і забойства іранскага генерала ў Багдадзе, паведаміла агенцтва DPA.

5 студзеня іракскі парламент прагаласаваў за рэзалюцыю аб разрыве дамовы з заходняй кааліцыяй у барацьбе з «Ісламскай дзяржавай» і за вывад замежных войскаў з краіны.

Іранскага генерала Касэма Сулеймані, камандуючага элітным спецпадраздзяленнем «Аль-Кудс» забілі ў Іраку 3 студзеня па загадзе прэзідэнта ЗША Доналда Трампа.

Hавiны
У кіламетры ад амбасады ЗША ў Багдадзе ўзарваліся ракеты тыпу «Кацюша»
2020.01.04 20:43

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў