Столь філфаку БрГУ трымаецца на «саплях». Фотафакт


Telegram-канал «РБ головного мозга» апублікаваў фота, зробленае ў калідоры філалагічнага факультэту Берасцейскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя А.С. Пушкіна (БрГУ).

На фота бачна, што столь падтрымліваюць драўляныя палкі.

«Дарэчы, артыкулы з гэтай фоткай павыдалялі», – паведамляе «РБ головного мозга».

4 дні таму пра гэта напісаў рэсурс mediabrest.by. Але чамусьці выдаліў гэтую навіну.

Belsat.eu датэлефанаваўся ў БрГУ, але замест тлумачэнняў мы пачулі абурэнне: «А чаму вы ўвогуле нам тэлефануеце? Навошта вам ведаць, праўда гэта ці не?»

Філфак БрГУ. Фота – Telegram-канал «РБ головного мозга»

У лістападзе ў менскім гандлёвым цэнтры «Арэна-Cіці» абвалілася 150 квадратных метраў столі.

Hавiны
Пасля здарэння ў «Арэна-Сіці» МНС праверыць бяспеку столі гандлёвых цэнтраў
2018.11.13 20:32

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў