Стаяў на прыпынку нікаго не чапаў – прабілі чэрап


Здарэнне адбылося ў Баранавічах на аўтобусным прыпынку. 27-гадовага мужчыну з пераломам лобных костак і шматлікімі пераломамі касцей чэрапа даставілі ў шпіталь.

УУС Берасцейскага аблвыканкаму паведамляе, што мясцовы жыхар разам з сябрам стаяў на прыпынку. Маладзёны размаўлялі і не чапляліся да навакольных. У нейкі момант да іх падышоў незнаёмы хлопец, паміж імі ўзнік канфлікт. Незнаёмец нечакана пачаў наносіць удары, адзін з якіх прыйшоўся нагой у твар.

Крыўдзіцелем аказаўся 20-гадовы хлопец. Супраць яго распачалі крымінальную справу за наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання. За размахванне нагамі яму можа пагражаць да васьмі гадоў турмы.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў