Стаўка на гаўно

Вы хочаце сказаць, што чыноўнікі, якія заўсёды літаральна вылізваюць цэлыя гарады яшчэ за месяц да прыезду туды Лукашэнкі, гэтым разам не маглі адмыць ад гаўна карову? Сур’ёзна?

Лукашэнка, урэшце, засвоіў Інтэрнэт. Ну альбо змяніў спічрайтэраў і іншых адказных за свой імідж. Якія ведаюць, што такое мемы і медыйны шум. Гэта раней, напрыканцы 1990-х, калі адзін за адным знікалі ягоныя апаненты, пра Лукашэнку гаварылі, што ён будуе сваю ўладу «на крыві». Гледзячы па апошнім наведванні кароўніка на роднай Шклоўшчыне, у гэты перадвыбарчы год стаўка зробленая на зусім іншую субстанцыю. Іншыя часы – іншыя субстанцыі… Дый наагул, ведаеце, як дэпрэсія ад беларускіх рэаліяў і ўсё глыбейшай бесперспектыўнасці чарговы раз нахлыне, то і ўсё жыццё здаецца адной вось гэтай субстанцыяй. Так што траплянне – стоадсоткавае.

Hавiны
Хто вінаваты ў правале Даманеўскага і якой была роля памочніка Лукашэнкі? Тлумачыць эксперт
2019.03.27 14:24

Ну і вентылятар. Канешне, чалавек, які мае ў спісе ўласных талентаў і нацыянальных заслугаў даванне сялянам дажджу ў часе засухі, і сапраўды мог ведаць, які вентылятар на кароўніку працуе, а які – не. Але куды прасцей і лагічней бачыцца тут у літаральным сэнсе ажыццяўленне вядомага мему пра «накінуць на вентылятар» – зноўку ж усё тойсама субстанцыі. І чыноўнікі, якія напярэдадні Міжнароднага дня тэатру з пануранымі галовамі слухаюць пастановачны ор галоўнага змагара за шчасце народнае і жывёльнае – ці толькі ў мяне выклікаюць асацыяцыі з прысутнымі ў кадры каровамі? Таксама закарэлыя, тасуй тую калоду ні тасуй…

ВІДЭА
Абасраная – гэта не пра кароў, а пра краіну: сацсеткі каментуюць шклоўскі ваяж Лукашэнкі
2019.03.27 09:51

І вось дзеля чаго гэта ўсё? Тут версіі, канешне ж, разыходзяцца – ад банальнага перадзелу ўласнасці да перадвыбарчай кампаніі і адцягвання ўвагі новым медыйным шумам ад наяўных праблем у краіне і толькі-толькі адшумелага Дня Волі. Нармальна так: яны там на сваіх сцэнах – пра свабоду, а мы ім тут – пра зламаны вентылятар і экскрэменты!

Абаср…цца ад смеху можна, ага.

Валера Руселік belsat.eu

Рэдакцыя можа не падзяляць меркавання аўтара.

Стужка навінаў