Стаўбцоўскі школьнік, які забіў настаўніцу і старшакласніка, – у Навінках


Падлетак знаходзіцца на псіхолага-псіхіятрычнай экспертызе. Паводле кіраўніка Следчага камітэту Ігара Наскевіча, юнак там будзе досыць доўгі час – месяц-паўтара. З ім там будуць размаўляць судовыя псіхіятры.

«Да канца мы яшчэ не можам вызначыць матывацыю яго дзеянняў, я казаў пра тое, што нам удалося выявіць яго дэвайсы, і той аб’ём інфармацыі, які мы адтуль узялі, дазваляе нам выпрацаваць напрамак, у якім далей з ім размаўляць. Прыкладна зразумела ўжо, што ім рухала.

Але ў любым выпадку мы цяпер разлічваем вельмі на дапамогу судовых медыкаў, псіхіятраў. Мы ім перадалі ўсю наяўную ў нас інфармацыю, мы спадзяемся, што яны нам дапамогуць у раскрыцці матыву яго дзеянняў».

Трагедыя адбылася раніцай 11 лютага ў СШ № 2 у Стоўбцах. Вучань 10-га класа здзейсніў напад з нажом на настаўніцу і школьнікаў. У выніку два чалавекі загінулі – педагог і старшакласнік.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў