Стаўбцоўскі нападнік адмаўляецца даваць паказанні


Пра гэта паведамляе Telegram-канал Следчага камітэту.

«Следчыя разглядаюць магчымасць прызначэння шэрагу экспертызаў, у тым ліку: комплексныя медыка-крыміналістычныя і біёлага-генетычныя вопраткі пацярпелых і падазраванага; экспертыза халоднай зброі», – гаворыцца ў паведамленні СК.

Hавiны
Сем’ям ахвяраў стаўбцоўскай разні выплацяць грашовыя кампенсацыі. Вы таксама можаце дапамагчы
2019.02.12 10:10

СК таксама паведамляе, што падчас асабістага вобшуку ў падазраванага знайшлі петарды, малаток і дымавую шашку.

Нагадаем, што старшакласніка затрымалі праз 2 гадзіны пасля нападу ў школе № 2 у Стоўбцах.

Падазраваны адмаўляецца даваць паказанні. 12 лютага з падазраваным бачыўся ягоны бацька. Хлопец не патлумачыў яму прычыны свайго ўчынку.

Hавiны
Школа ў Стоўбцах працуе, але пасля трагедыі на заняткі прыйшла палова вучняў з класу
2019.02.12 10:24

11 лютага старшакласнік напаў з нажом на настаўніцу і дзяцей у школе ў Стоўбцах. У выніку нападу памёр педагог і адзін школьнік.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў