Стаў вядомы пераможца Лігі Еўропы


Лонданскі «Чэлсі» перамог «Арсенал» у фінале футбольнай Лігі Еўропы. Матч адбыўся 29 траўня на Алімпійскім стадыёне ў Баку.

«Чэлсі» перамог з лікам 4-1. За «Чэлсі» забівалі Жыру, Пэдра і двойчы Азар. За «Арсенал» – Івобі.

Сёлета ўсе чатыры фіналісты двух еўракубкаў – клубы з Англіі. У фінал Лігі чэмпіёнаў выйшаў «Тотэнгэм» і «Ліверпуль». Галоўны матч гэтага турніра адбудзецца 1 чэрвеня ў Мадрыдзе.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў