Стаў вядомы графік выступаў кандыдатаў у прэзідэнты на радыё і тэлебачанні


Кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі маюць права на два выступы па радыё і ТБ. Графік выступаў быў вызначаны падчас паседжання Цэнтральнай выбарчай камісіі 14 ліпеня, паведамляе агенцтва «Минск-Новости».

Нагадаем, ЦВК сёння зарэгістраваў 5 кандыдатаў у прэзідэнты: Аляксандра Лукашэнку, Андрэя Дзмітрыева, Ганну Канапацкую, Святлану Ціханоўскую і Сяргея Чэрэчня. Усім зарэгістраваным кандыдатам даецца магчымасць двойчы выступіць у вячэрнім эфіры тэлеканалу «Беларусь 1» і двойчы – у эфіры Першага канала беларускага радыё.

Андрэй Дзмітрыеў выступіць па радыё 20 ліпеня з 8:30 да 9:00 і 29 ліпеня з 8:00 да 8:30, у ТБ-эфіры – 21 ліпеня 18:30 да 19:00 і 28 ліпеня з 17.30 да 18:00.

Ганна Канапацкая раскажа пра сваю праграму па радыё 22 ліпеня з 8:00 да 8:30, 27 ліпеня з 8:00 да 8:30, у ТБ-эфіры – 21 ліпеня з 17.30 да 18:00 і 28 ліпеня з 18:30 да 19:00.

Святлана Ціханоўская выступіць па радыё 20 ліпеня з 8:00 да 8:30, 29 ліпеня з 8:30 да 9:00, у тэлевізійным эфіры – 21 ліпеня з 17:00 да 17:30 і 28 ліпеня з 18:00 да 18:30.

Сяргей Чэрачэнь можа звярнуцца да выбарнікаў па радыё 22 ліпеня з 8:30 да 9:00, 27 ліпеня з 8:30 да 9:00, у эфіры тэлеканалу «Беларусь 1» – 21 ліпеня з 18:00 да 18.30, 28 ліпеня з 17:00 да 17:30.

Аляксандр Лукашэнка ад выступаў на радыё і ТБ адмовіўся.

Hавiны
Пераможныя засталіся за бортам. Каго ЦВК пакінуў у бюлетэні?
2020.07.14 15:54

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў