Стаў вядомы графік руху цягнікоў менскага метро ў навагоднюю ноч


У навагоднюю ноч з 00:00 да 04:00 інтэрвал руху цягнікоў складзе 6 хвілінаў. Станцыі метро «Кастрычніцкая», «Няміга», «Фрунзенская», «Купалаўская» (уваход з боку праспекта Незалежнасці праз станцыю «Кастрычніцкая») спыняць працу 1 студзеня ў 04:15.

Пра гэта паведамляе сайт Менскага метрапалітэну.

Вестыбюль станцыі «Купалаўская», размешчаны з боку вуліцы К.Маркса, 31 снежня будзе зачынены для прыёму пасажыраў а 21-й. Усе астатнія станцыі зачыняцца ў 04:00. 1 студзеня.

Менскі метрапалітэн рэкамендуе ў святочныя дні загадзя набываць жэтоны і праязныя квіткі, а таксама выкарыстоўваць бескантактавы спосаб аплаты праезду з дапамогай банкаўскіх карт.

Hавiны
Як будзе працаваць грамадскі транспарт у Менску і абласных гарадах на Новы год?
2018.12.28 18:47

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў