Статыстыка Мінздароўя: У Беларусі 328 новых выпадкаў каронавірусу, 5 чалавек памерла


Агулам у Беларусі зарэгістравана 62 118 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі, паведамляе Telegram-канал Мінздароўя.

У Беларусі працягвае зніжацца афіцыйная колькасць выпадкаў COVID-19. На 30 чэрвеня ў краіне было зарэгістравана 62 118 выпадкаў (+ 328 у параўнанні з учора). Выздаравела 46 054 пацыенты (+ 841).

Мінздароўя паведамляе, што ўсяго было праведзена 1 млн 785 тэстаў.

За ўвесь час у Беларусі загінула 392 пацыенты – плюс 5 выпадкаў у параўнанні з учора.

Паводле звестак універсітэту Джонса Гопкінза Беларусь знаходзіцца на 25 месцы ў свеце па колькасць хворых.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў