Статкевіч заклікаў выходзіць на Кастрычніцкую плошчу ў Менску 7 ліпеня


Апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч падтрымаў ідэю актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага выйсці 7 ліпеня а 18:00 на Кастрычніцкую плошчу, каб запатрабаваць вызвалення ўсіх палітвязняў, а таксама выказаць пратэст супраць вучэнняў «Захад-2017».

ЗАЯВА РАДЫ БНК Рада Беларускага Нацыянальнага Кангрэса выказвае ўдзячнасць усім мужным патрыётам, якія прынялі ўдзел у…

Opublikowany przez Мікола Статкевіч Czwartek, 6 lipca 2017

«Рада БНК заяўляе пра падтрымку пікета, які адбудзецца 7 ліпеня ў 18.00 на Кастрычніцкай плошчы Менску, і яго патрабаванняў вызвалення і рэабілітацыі ўсіх без выключэння палітвязняў. Мы таксама выказваемся супраць масавай прысутнасці ў краіне замежных вайскоўцаў на вучэннях у верасні. Мы лічым, што яны пагражаюць незалежнасці Беларусі і могуць уцягнуць нашу краіну ва ўзброеныя канфлікты. Рада БНК заклікае патрыётаў скарыстацца ўсімі магчымасцямі, якія стварае ў гэтыя дні сесія Парламенцкай асамблеі АБСЕ, каб галосна заявіць пра сваю пазіцыю», – напісаў Статкевіч у сваім Фэйсбуку.

З ідэяй правесці акцыю на Кастрычніцкай плошчы 7 ліпеня першапачаткова выступіў Максім Вінярскі.

3 ліпеня Мікалай Статкевіч правёў пратэстную акцыю ў Менску на Кастрычніцкай плошчы. Тады ён анансаваў правядзенне новых акцый пратэсту ў верасні.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў