Статкевіч: «Тут другога Крыма не будзе, будзе другі Афганістан»




Апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч у эфіры ўкраінскага тэлеканалу «Прямий» пракаментаваў чуткі пра магчымую анексію Беларусі.

«Тут другога Крыма не будзе, будзе другі Афганістан», – заявіў палітык.

Hавiны
«Саюз двух народаў адбыўся». Лукашэнка павіншаваў Пуціна
2018.12.30 15:51

У Крамлі запэўніваюць, што пытанне далучэння Беларусі не абмяркоўвалася. Нагадаем, што 25 і 29 снежня кіраўнік Беларусі сустракаўся ў Маскве з Уладзімірам Пуцінам. На сустрэчах Пуціна і Лукашэнкі гаворка ішла пра больш шчыльную інтэграцыю ў межах Саюзнай дзяржавы, кошты на газ ды нафту для Беларусі.

Hавiны
Прэс-сакратар Пуціна: пра далучэнне Беларусі да Расеі гаворкі не ідзе
2018.12.29 13:30

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў