Статкевіч будзе дамагацца ад уладаў Менску права правесці шэсце на Дзень Волі


Пра гэта ён заявіў 5 сакавіка пасля адмененага паседжання аргкамітэту па святкаванні.

Паседжанне аргкамітэту па святкаванні 100-годдзя абвяшчэння БНР было адмененае праз немагчымасць ягоных удзельнікаў дамовіцца. Месца правядзенне – управа Партыі БНФ на вуліцы Чарнышэўскага ў Менску – закрылася за гадзіну да паседжання «ў сувязі з пераносам паседжання і па тэхнічных прычынах».

Рознагалоссі па святкаванні Дня Волі былі таксама летась: БНФ выступала за тое, каб сцэнар акцыі быў абвешчаны загадзя, а Мікола Статкевіч настойваў на тым, каб «вырашыць на месцы, арыентуючыся на колькасць і настрой удзельнікаў».

Да ўправы БНФ прыйшлі некаторыя чальцы аргкамітэту, у тым ліку Мікола Статкевіч, які заявіў, што паседжанне адбудзецца на вуліцы.

 

Статкевіч прапанаваў падаць у Менгарвыканкам новую заяву на правядзенне шэсця, змяніўшы гадзіну збору людзей, каб тыя паспелі прыйсці на канэрт каля опернага тэатру.

У прыхільнікаў правядзення шэсця 25 сакавіка ёсць чатыры дні па падачу заявы – паводле закону, заяву неабходна падаць у пісьмовай форме не пазней, чым за 15 дзён да даты правядзення масавага мерапрыемства.

Гарадскія ўлады на мінулым тыдні дазволілі арганізаваць на Дзень Волі канцэрт і мітынг побач з Тэатрам оперы і балету.

Частка аргкамітэту пагадзілася на такі кампраміс, але падала ў Менгарвыканкам зварот аб мэтазгоднасці шэсця (не настойваючы на ягонай прынцыповасці). Другая частка – ухваліла рашэнне ўладаў, але працягвае настойваць на шэсці па горадзе.

ДД

Стужка навінаў